Каталіцкія святары падпісалі паруку за палітзняволеную Вольгу Залатар


Вольга Залатар з сям’ёй.
Фота: spring96.org

Два каталіцкія святары напісалі паруку за палітзняволеную, маці пяцярых дзяцей Вольгу Залатар, каб яе выпусцілі з турмы.

Адзін з падпісантаў – ксёндз Аляксандр Фаміных, пробашч парафіі, да якой належыць Вольга.

Таксама было напісана два хадайніцтвы ў Следчы камітэт аб спыненні крымінальнага пераследу Вольгі Залатар, якія сумарна падпісалі каля 70 каталіцкіх святароў. Пра гэта паведамляе ксёндз Вячаслаў Барок у новым выданні свайго відэаблогу.

Вольга Залатар тройчы пісьмова прасіла дазволу на сустрэчу са святаром, але ёй адмаўляюць нібыта за адмову супрацоўнічаць са следствам.

Маці Вольгі, Яніна Залатар, спрабуе перадаць дачцэ малітоўнік, але пакуль беспаспяхова. Яна дзякуе ўсім, хто моліцца за Вольгу, і спадзяецца, што ў хуткім часе ейная дачка будзе на волі, бо яна ні ў чым не вінаватая, паведамляе «Хрысціянская візія».

Hавiны
Пасля затрымання да шматдзетнай маці Вольгі Залатар ужываліся катаванні супрацоўнікамі ГУБАЗіК
2021.04.02 21:09

Нагадаем, што 38-гадовую маці пяцярых дзяцей Вольгу Залатар затрымалі 18 сакавіка, калі тая везла дачку ў музычную школу. Ейную машыну спынілі сілавікі, Вольгу затрымалі і павезлі дадому, каб зладзіць ператрус. Пасля ператрусу Вольгу спачатку завезлі ў мясцовае аддзяленне міліцыі, потым змясцілі ў ІЧУ, а на наступны дзень перавялі ў СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Менску.

Вользе выставілі абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 361 КК («Стварэнне экстрэмісцкага фармавання»). Адвакат Андрэй Мачалаў заявіў, што да ягонай падабароннай Вольгі Залатар пасля затрымання 18 сакавіка супрацоўнікі ГУБАЗіКу ўжывалі катаванні.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў