Каманда Ціханоўскай пракаментавала заяву Лукашэнкі пра замах


У камандзе Ціханоўскай падазраюць, што заява пра замах на Лукашэнку і ягоную сям’ю можа быць правакацыяй спецслужбаў Беларусі і Расеі, піша Радыё Свабода са спасылкай на БелаПАН.

«Інфармацыя, якую 17 красавіка распаўсюдзілі дзяржорганы і агучыў Лукашэнка, мае прыкметы правакацыі спецслужбаў Расеі і Беларусі, куды ўцягнулі грамадзян Беларусі і ЗША», – гаворыцца ў заяве прэс-службы Святланы Ціханоўскай.

Каманда Ціханоўскай лічыць, што неабходна ўстрымацца ад паспешлівых высноў і рашэнняў, якія могуць нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам, суверэнітэту і незалежнасці Беларусі.

Нагадаем, што ўчора, 17 красавіка, Лукашэнка заявіў пра затрыманне групы асоб, якая нібыта планавала замах на яго і яго дзяцей, і звязаў яе са спецслужбамі ЗША. Гаворка ідзе пра затрыманых у Маскве палітолагаў і паліттэхнолагаў Аляксандра Фядуту, амерыканскага адваката беларускага паходжання Юрыя Зянковіча і старшыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, якога затрымалі ў Шклове.

У дачыненні да Юрася Зянковіча і Аляксандра Фядуты распачалі крымінальную справу паводле арт. 357 («Змова ці іншыя захады, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады»).

Hавiны
У ФСБ распавялі пра дапамогу ў перадухіленні дзяржперавароту ў Беларусі
2021.04.17 22:42

АД, belsat.eu

Стужка навінаў