Каманда Навальнага заклікала да масавых пратэстаў у Расеі 21 красавіка


Суд у Маскве адхіліў апеляцыю расейскага апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага, Масква, Расея. 20 лютага 2021 года. Крыніца: прэс-служба суда

Паплечнікі расейскага апазіцыянера і палітвязня Аляксея Навальнага заклікалі жыхароў Расеі выходзіць на масавыя акцыі пратэсту.

«Вы калі-небудзь на ўласныя вочы бачылі, як забіваюць чалавека? Бачылі. Вы бачыце гэта проста цяпер. І як бы ні хацелася абстрагавацца, не думаць пра гэта, памяняць тэму – гэта не адменіць таго факту, што Аляксея Навальнага забіваюць. Страшным спосабам. На вачах ва ўсіх нас. І перад кожным з нас, хочам мы гэтага ці не, паўстае пытанне: ці гатовыя мы зрабіць штосьці, каб выратаваць жыццё чалавеку, які шмат гадоў рызыкуе ім дзеля нас», – гаворыцца ў паведамленні на старонцы палітыка ў «Facebook».

Таксама расейцаў заклікаюць выходзіць на вуліцы з прычыны ціску на Фонд барацьбы з карупцыяй, які могуць прызнаць экстрэмісцкім.

Hавiны
Святлана Алексіевіч, Бенедыкт Камбербэтч, Том Ёрк і яшчэ больш за 70 дзеячаў культуры звярнуліся да Пуціна
2021.04.17 14:01

«Проста ўдумайцеся: вось ёсць «Хізбула», арганізацыя, на чыім сумленні дзясяткі тэрактаў. І яе запрашаюць у Маскву на афіцыйныя перамовы. І ёсць ФБК і штабы, якія проста змагаюцца за тое, каб у Расеі выконваліся законы. Але гэтага рабіць нельга. Зараз гэта экстрэмізм. Пуцін гатовы на роўных размаўляць з забойцамі, бо ён і сам забойца. Але ён ненавідзіць тых, хто змагаецца за свабоду і хто хоча жыць у шчаслівай Расеі. І ў гэтай нянавісці ён ужо дайшоў да крайняй кропкі», – адзначаецца ў заяве.

Выходзіць на цэнтральныя плошчы расейскіх гарадоў жыхароў РФ заклікаюць у сераду, 21 красавіка, у 19:00.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў