Лукашэнка паскардзіўся, што ніхто не хоча «пашавяліцца» за незалежнасць, нават урад


Аляксандр Лукашэнка падчас нарады ў Глыбокім заявіў, што праз санкцыі сітуацыя складваецца «найцяжэйшая», а таксама панаракаў на тое, што ніхто не хоча працаваць.

«Момант такі: з аднаго боку, найцяжэйшая сітуацыя. Душыць нас будуць разам з Расеяй пастаянна. Вы ж бачыце, што яны нас уключаюць у спісы, каб Расея праз Беларусь не абышла санкцыяў, гэта значыць за кампанію», – цытуе Лукашэнку БелТА.

Але з другога боку, зазначыў ён, для аграрыяў і вытворцаў сельгастэхнікі цяперашняя сітуацыя – шанец умацавацца на рынках, асабліва расейскіх.

У звязку з гэтым Лукашэнка панаракаў на тое, што ніхто не хоча працаваць:

«Гультайства недапушчальнае. Нават калі лапатаю трэба заўтра зямлю перакапаць. Няўжо вы не адчуваеце, якая сітуацыя?! Мы хочам быць незалежнымі, а пашавяліцца на гэтую незалежнасць ніхто не хоча. Ад чальцоў ураду да даяркі. Таму, калі вы выбралі гэтую незалежнасць, давайце ўлягаць».

Hавiны
Самы глыбокі крызіс у гісторыі. Эканаміст Крук зрабіў прагноз аб лёсе беларускай эканомікі
2022.03.12 13:12

РР belsat.eu

Стужка навінаў