Агенцтва «S&P» лічыць, што дэфолт у Расеі «больш чым верагодны»

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва «S&P» панізіла крэдытны рэйтынг Расеі з катэгорыі CCC – да CC з негатыўным прагнозам. Пра гэта паведамляе «Forbes».

Гэтая катэгорыя азначае, што дэфолт «больш чым верагодны».

Суверэнная расейская пазыка ўразлівая для неплацяжоў, заявіла «S&P», грунтуючыся на цяжкасцях з выплатамі па еўрабондах, якія павінны былі прайсці 16 сакавіка.

Праблемы з плацяжамі Расеі выкліканы міжнароднымі санкцыямі, якія скарацілі валютныя рэзервы краіны і абмежавалі яе доступ да сусветнай фінансавай сістэмы, заявіла «S&P».

Раней у сакавіку агенцтва «Fitch» панізіла рэйтынг Расеі да ўзроўню «дэфолт непазбежны».

У амерыканскай фінансавай карпарацыі «Morgan Stanley» прагназуюць, што дэфолт Расеі адбудзецца ў сярэдзіне красавіка, калі скончыцца 30-дзённы льготны перыяд па доларавых аблігацыях з пагашэннем у 2023 і 2043 гадах.

Чалы: Эканамічная паніка зрыне рэжым

  • Нарастанне фінансавага крызісу ў Расеі звязанае з расейскім уварваннем ва Украіну і беспрэцэдэнтнымі заходнімі санкцыямі. Пад новую хвалю санкцыяў праз суўдзел у расейскай агрэсіі трапіла і Беларусь. Раней рэйтынгавае агенцтва «Fitch» панізіла доўгатэрміновы суверэнны крэдытны рэйтынг Беларусі да ССС. Узровень ССС паводле шкалы «Fitch» азначае: «Істотная крэдытная рызыка. Вельмі нізкі запас трываласці. Рэальная магчымасць дэфолту». Агенцтва «Moody’s» панізіла рэйтынг Беларусі з «B3» да «Ca». На думку «Moodyʼs», усё больш імаверным у Беларусі робіцца дэфолт.
  • 13 сакавіка міністр фінансаў РФ Антон Сілуанаў заявіў, што Расея плануе вяртаць вонкавыя пазыкі ў расейскіх рублях. Аляксандр Лукашэнка ўказам ад 14 сакавіка дазволіў вяртаць пазыкі «недружалюбным» краінам у беларускіх рублях. У сітуацыі, калі краіна не можа выплочваць свае пазыкі замежным краінам або заяўляе пра выплату ў сваёй валюце, гэта сведчыць пра тэхнічны дэфолт.

У Расеі магчымы дэфолт з доўгам $ 150 млрд. Тры сцэнары развіцця падзеяў

РР belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны