У Санкт-Пецярбурзе і Маскве затрымалі беларускіх пратэстоўцаў


Расейскія амапаўцы ў раёне 2-й Боеўскай вуліцы ў Маскве, 31 студзеня 2021.
Фота: Алена Вавіна / Vot Tak TV / Белсат

Адразу двух удзельнікаў пратэстаў у Беларусі затрымалі ў розных гарадах Расеі. На радзіме іх шукаюць сілавікі.

У Санкт-Пецярбурзе затрымалі 41-гадовага жыхара Маладзечна, які 19 чэрвеня 2020 года ў сутычцы з АМАПам паспрабаваў адбіць у сілавікоў іншага ўдзельніка акцыі. Бойка адбылася на скрыжаванні вуліцаў Вялікі Гасцінец і Багдана Хмяльніцкага ў Маладзечне, тады ў міліцыянта выпаў пісталет.

Беларуса затрымалі апоўначы 17 сакавіка ў інтэрнаце паселішча Металастрой. Крымінальную справу супраць яго пачалі 13 жніўня, пасля чаго абвесцілі ў вышук, піша «Фонтанка».

Абнаўляецца
«Мяне кінулі ў мікрааўтобус і пачалі біць». У Маладзечна судзяць удзельнікаў інцыдэнту з АМАПам
2020.06.24 11:36

А ў Маскве затрымалі жыхара Ліды Мікалая Давідчыка, паведамляе «МБХ медиа». Раніцай яго планавалі перавесці ў СІЗА-4.

Паводле актывісткі Ланы Салановіч, расейскія сілавікі маюць намер выдаць затрыманага Беларусі, дзе яго вінавацяць у «арганізацыі і рыхтаванні дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак».

Мужчына праходзіць падазраваным у крымінальнай справе супраць трох удзельнікаў закрытай групы чату «Лида для жизни».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў