У прапанаваным Ціханоўскай галасаванні ўжо ўзялі ўдзел 130 тысяч асобаў


Святлана Ціханоўская

Рэкордная колькасць людзей узяла ўдзел у галасаванні на сайце платформы «Голас» на прапанову Святланы Ціханоўскай.

У сувязі з велізарнаю нагрузкай чат-бот меў складанасці з апрацоўваннем запытаў, таму галасаванне займала крыху больш часу.

«Хуткасць паведамленняў, якія паступалі адначасова, у пікавы момант перавысіла паказнік жніўня ў 3,5 разу!» – паведамляюць арганізатары платформы «Голас».

Праз некаторы час праца чат-боту аднавілася. З аднаго нумара залічваецца толькі адзін голас. Можна ўвесці свой голас паўторна, але сістэма залічыць апошні варыянт адказу.

Першыя вынікі будуць агучаны да Дня Волі – 25 сакавіка.

Агулам за дзве гадзіны ў галасаванні ўзялі ўдзел больш як 133 тысячы асобаў.

Hавiны
Ціханоўская заклікала да агульнанацыянальнага галасавання за перамовы
2021.03.18 12:13

Святлана Ціханоўская 18 сакавіка на сваім YouTube-канале заявіла аб правядзенні агульнанацыянальнага галасавання, каб прымусіць Аляксандра Лукашэнку да перамоваў.

Яна заклікала зарэгістравацца ў сістэме галасавання «Голас», якой давяраюць у Еўразвязе, АБСЕ, ЗША ды іншых краінах і міжнародных структурах. Перамовы маюць прайсці пры міжнародным пасярэдніцтве.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў