Пракуратура Берасця падала пазоў аб ліквідацыі Польскай школы


Пракуратура Берасця накіравала ў эканамічны суд вобласці пазоў аб ліквідацыі ТАА «Польская школа» ў сувязі з «грубым парушэннем заканадаўства, якое пацягнула прычыненне шкоды дзяржаўным і грамадскім інтарэсам», паведамляе прэс-служба ведамства.

Раней, 10 сакавіка, пракуратура распачала крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 130 КК па факце здзяйснення групай асобаў наўмысных дзеянняў, накіраваных на распальванне нацыянальнай і рэлігійнай варожасці паводле прыкметы нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай і іншай сацыяльнай прыналежнасці, а таксама наўмысных дзеянняў для рэабілітацыі нацызму.

Абноўлена
У Берасці затрымалі дырэктарку Польскай школы
2021.03.12 16:14

«28 лютага адбылося несанкцыянаванае масавае мерапрыемства. Пад выглядам аказання інфармацыйных і культурна-адукацыйных паслуг з удзелам не менш за 20 непаўналетніх навучэнцаў і маладых берасцейцаў праслаўляліся ваенныя злачынцы, уключаючы Рамуальда Райса, вядомага на мянушку Буры. Акрамя таго, пракуратура ўстанавіла, што на базе ўстановы былі арганізаваныя курсы вывучэння польскай мовы для прэтэндэнтаў карты паляка, а таксама гарцэрскія дружыны, асноўная дзейнасць якіх будавалася на абясцэньванні гістарычнай памяці беларускага народу», – гаворыцца ў паведамленні пракуратуры.

У межах крымінальнай справы затрымалі дырэктарку Польскай школы Ганну Панішаву, якая вярнулася ў Беларусь пасля камандзіроўкі ў Польшчу.

Напярэдадні дырэктарка школы Ганна Панішава на сваёй старонцы ў Facebook апублікавала адкрыты зварот да грамадскасці з нагоды крымінальнай справы. Абвінавачванні яна называе надуманымі і лічыць, што іх мэта – «ліквідацыя Польскай школы».

АД, belsat.eu

Стужка навінаў