Фільм беларускай рэжысёркі Веранікі Ніканавай атрымаў узнагароду на Брусельскім кінафестывалі


Фільм «Пакаленне 328» беларускай рэжысёркі Веранікі Ніканавай атрымаў узнагароду на Брусельскім кінафестывалі незалежнага кіно ў катэгорыі «Найлепшы кароткі дакументальны фільм».

«Пакаленне 328» распавядае пра аб’яднанне матуль, чые дзеці атрымалі вялізныя турэмныя тэрміны па «наркатычным» 328-м артыкуле Крымінальнага кодэксу.

«Журы палічыла гэта вельмі добра структураванай і знятай карцінай, гук і музыка ў якой дапаўнялі агульны тон твора», – адзначыла журы.

Рэжысёрка фільму Вераніка Ніканава загінула ў 2019 годзе на Алясцы, дзе разам з мужам Пятром Маркелавым знаходзілася ў вясельным падарожжы. Дзяўчыне было 24 гады. Яна спрабавала перасекчы раку Тэкланіка, каб дабрацца да мясцовай славутасці – аўтобуса, які паказваюць у фільме « У дзікіх умовах» і патанула.

Hавiны
БАЖ вылучылі на прэмію ЮНЭСКО
2022.02.18 08:49

АД belsat.eu

Стужка навінаў