Анатоля Шалковіча, аўтара мема пра памідоры са смятанай, зноў затрымалі


Аўтара мема пра памідоры са смятанай Анатоля Шалковіча зноў затрымалі. 65-гадоваму інжынеру прысудзілі 15 содняў арышту.

Пра гэта паведаміў у Facebook Аляксандр Знак, бацька палітзняволенага Максіма Знака.

Анатоль Шалковіч.
Фота: Анатоль Шелкович / Facebook

«Учора арыштавалі маіх сяброў. Спачатку Сяржука, а праз некалькі гадзін Анатоля. Сёння абодва атрымалі па 15 содняў. Ад Сяржука я ніколі ў жыцці не чуў брыдкага слова, а ён адправіўся ў РАУС, «раскідаў нейкія паперы і аблаяў міліцыянтаў».

А Анатоль, якому некалькі тыдняў таму выдалілі жаўцяк і ён ледзь ходзіць, вырашыў патузацца з супрацоўнікамі органаў. Ёсць сведкі іхных злачынстваў, ёсць суддзі, ёсць содні», – напісаў Аляксандр Знак.

Анатоля Шалковіча чатыры разы судзілі і асуджалі на 15 содняў. Першы раз яго затрымалі 11 лістапада летась, у дзень, калі яму споўнілася 65 гадоў. Мужчыну арыштавалі на 15 дзён паводле неназванага артыкулу, але сілавікі заяўлялі, што ён вырабляў удома пратэставую сімволіку.

Ягонае «пакаяннае відэа» стала мемам: ён тлумачыў, што любіць нацыянальныя белы і чырвоны колеры, бо любіць памідоры са смятанай і руды колер валасоў сваёй жонкі.

Артыкулы
Аўтар мэмаў пра любоў да памідораў: Густы пасля адседкі ў мяне ніяк не змяніліся
2022.01.12 01:10

АД belsat.eu

Стужка навінаў