У Менску працягваецца суд над Віктарам Бабарыкам


Суд Маскоўскага раёну Менску 18 лютага.
Фота: belsat.eu

18 лютага ў судзе Маскоўскага раёну сталіцы пачаўся працяг паседжання справы над экс-прэтэндэнтам на пасаду прэзідэнта Беларусі Віктарам Бабарыкам.

У судзе зачытваюць абвінавачанне, якое ў справе Віктара Бабарыкі займае 340 старонак, паведамляе тэлеграм-канал палітыка.

Каля суда Маскоўскага раёну Менску 18 лютага.
Фота: belsat.eu

З самай раніцы каля суда збіраліся людзі. Але запусцілі толькі 10 чалавек – толькі дзяўчат.

У двары стаяць чатыры бусы, жоўты аўтобус і аўтазак, паведамляе карэспандэнт «Белсату».

Каля суда Маскоўскага раёну Менску 18 лютага.
Фота: belsat.eu

МГ belsat.eu

Стужка навінаў