У Магілёве вынеслі вырак блогеру Змітру Цімафееву

Блогер Зміцер Цімафееў у судзе. Фота: Вольга Васільева / Белсат

Суд Ленінскага раёну Магілёва пакараў 2 гадамі хіміі блогера Змітра Цімафеева. Яго вінавацілі ў абразе службовай асобы.

Інцыдэнт адбыўся 15 чэрвеня 2020 года. Зміцер Цімафееў пракаментаваў для Youtube-каналу 6tv.by свае адміністратыўныя пратаколы і згадаў начальніка ДАІ Бабруйску Віталя Паддубскага. Апошні ўгледзеў у тых словах абразу.

Суддзя Наталля Панасенка пастанавіла пакараць Цімафеева абмежаваннем волі на 2 гады з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Вольга Васільева/ЯП belsat.eu

Hавiны