У Беларусі дзяржава будзе рэгуляваць цэны на рыбныя кансервы


Рыбныя кансервы.
Фота: foodnewstime.ru

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі сваёй пастановаю 10 лютага № 9 уводзіць цэнавае рэгуляванне на кансервы з рыбы. Пра гэта паведамілі ў ведамстве.

Вытворцам устанаўліваецца нарматыў рэнтабельнасці не вышэй за фактычны ўзровень рэнтабельнасці рэалізаванай прадукцыі за студзень – лістапад 2020 года, або не больш за 10 %. А імпарцёрам, у агулавым і раздробным гандлі – надбаўка не вышэй за 30 %.

Таксама карэктуецца спосаб рэгулявання адпускных цэнаў на дзіцячае харчаванне (сухія сумесі, мясныя, мяса-раслінныя, рыбныя, рыба-раслінныя кансервы) з-за мяжы. Надбаўка імпарцёра павінна быць не вышэй за 25 % пры далейшай рэалізацыі ў гандлёвых аб’ектах, якія не належаць гэтаму субʼекту гаспадарання.

Пастанова ўступае ў моц пасля яго афіцыйнага апублікавання.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў