Сястра Рамана Бандарэнкі аб прысудзе журналісткам «Белсату»: Я ў шоку


Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай вынеслі прысуд. Ім прызначылі два гады ў калоніі агульнага рэжыму.
Фота: АВ / «Белсат»

Вольга Кучарэнка, стрыечная сястра забітага тры месяцы таму Рамана Бандарэнкі, пракаментавала «Белсату» прысуд журналісткам Дар’і Чульцовай і Кацярыне Андрэевай, якіх асудзілі за стрым з акцыі развітання з ейным братам.

Жанчына адзначыла, што ўважліва сачыла за ўсімі пасяджэннямі суда.

«Шчыра кажучы, я ў шоку, бо спадзявалася на больш пазітыўны вынік. У мяне проста няма словаў. Я не ўяўляю, як людзі, якія не зрабілі нічога супрацьзаконнага, цяпер на два гады пазбаўленыя волі. Гэта проста жах», – заявіла Вольга Кучарэнка.

Hавiны
Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай далі па 2 гады зняволення
2021.02.18 10:11

Сёння ў судзе Фрунзенскага раёну Менску скончылі разглядаць крымінальную справу ў дачыненні нашых каляжанак Кацярыны Андрэевай і Дарʼі Чульцовай. Суддзя Наталля Бугук агучыла вырак: два гады ў калоніі агульнага рэжыму. Столькі, колькі прасіў пракурор.

Кацярыну Андрэеву і Дарʼю Чульцову абвінавацілі ў тым, што яны нібыта бралі актыўны ўдзел і нават кіравалі «групавымі дзеяннямі, што груба парушаюць грамадскі парадак», якія пацягнулі за сабою парушэнне працы грамадскага транспарту. Следства сцвярджала, што стрым журналістак з пратэставай акцыі 15 лістапада нібыта пацягнуў за сабою прыпыненне руху 13 аўтобусных маршрутаў, трох тралейбусных і трох трамвайных (хаця большасць з гэтых маршрутаў наагул не маюць дачынення да плошчы Пераменаў, дзе іх затрымалі).

МГ belsat.eu

Стужка навінаў