Святлана Ціханоўская паабяцала дамагчыся «праўды і свабоды» дзеля Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай

Святлана Ціханоўская апублікавала стратэгію перамогі беларусаў: перамовы маюць адбыцца ў траўні. Святлана Ціханоўская звяртаецца з планам перамогі. Крыніца: скрыншот / Пул Первой / Telegram

Святлана Ціханоўская асудзіла прысуд журналісткам «Белсату» Кацярыне Андрэевай і Дарʼі Чульцовай.

«Журналісткам Кацярыне Андрэевай і Дарʼі Чульцовай прысудзілі па 2 гады турмы за адзін стрым. Але ў зале суда яны ўсміхаюцца і абдымаюць адна адну. І паглядзіце на рэакцыю сілавікоў. Яны хаваюць твары пад маскамі і нервова ўгаворваюць усіх сысці з залы. Дык хто з іх у клетцы? Каця і Даша вольныя як ніхто ў гэтай зале. Іх не ўдалося зламаць, не ўдалося запалохаць. Нягледзячы ні на што, яны вольныя», – падкрэсліла Святлана Ціханоўская.

Яна падкрэсліла, што беларусы змогуць дабіцца «праўды і свабоды – дзякуючы Кацярыне Андрэевай, Дар’і Чульцовай, усім сумленным журналістам, дактарам, праваабаронцам, валанцёрам і ўсім адважным беларусам».

«Мы зробім гэта дзеля іх. І ў выніку ўсім давядзецца зняць маскі і паглядзець адно аднаму ў вочы», – заключыла Святлана Ціханоўская, дадаўшы, што «мы не будзем жыць у клетцы».

БАЖ патрабуе вызвалення Дар’і Чульцовай і Кацярыны Андрэевай

Нагадаем, што Беларуская асацыяцыя журналістаў рашуча асуджае рашэнне суда ў справе журналістак «Белсату».

БАЖ патрабуе перагледзець судовую пастанову ў справе Дар’і Чульцовай і Кацярыны Андрэевай, вызваліць іх з-пад варты і спыніць пераслед журналістаў ды медыяў у краіне.

МГ belsat.eu

Hавiны