Распачалі крымінальную справу па факце смерці Рамана Бандарэнкі

Плошча Пераменаў пераўтварылася ў народны мемарыял. Раман Бандарэнка памёр напярэдадні ўвечары ў шпіталі пасля брутальнага затрымання і збівання невядомымі. Менск, Беларусь. 13 лістапада 2020 года. Фота: ВВ / «Белсат»

Генеральная пракуратура пачала крымінальную справу па факце смерці Рамана Бандарэнкі.

Крымінальная справа пачатая паводле ч. 3 арт. 147 КК па факце наўмыснага нанясення цяжкага цялеснага пашкоджання, якое пацягнула праз неасцярожнасць смерць чалавека.

У Генеральнай пракуратуры падкрэслілі, што «датычнасці працаўнікоў органаў унутраных справаў да нанясення Бандарэнку Р. І. цялесных пашкоджанняў не выявілі».

Новыя акалічнасці забойства Бандарэнкі ад ByPol: хлопец не быў п’яны, а вынікі судовай экспертызы згубілі

Раней акалічнасці справы забойства Рамана Бандарэнкі, які памёр 12 лістапада 2020 года пасля збіцця і выкрадання з плошчы Пераменаў, апублікавала ініцыятыва беларускіх сілавікоў «ByPol».

Паводле іх, да збіцця і выкрадання маглі быць датычныя працаўнікі сілавых ведамстваў, старшыня Федэрацыі хакею Дзмітрый Баскаў, ягоны сябар Дзмітрый Шакута, прэс-сакратар Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант ды іншыя.

МГ belsat.eu

Hавiны