Незалежныя медыі не пусцяць на суд над журналісткай Кацярынай Барысевіч


Журналістам TUT.BY, Onliner, «Камсамольскай праўды» ў Беларусі», БелаПАН і Office.life адмовілі ў акрэдытацыі на працэс над Кацярынай Барысевіч і лекарам БСМП Арцёмам Сарокіным, паведамляе TUT.by.

19 лютага журналістку Кацярыну Барысевіч і лекара Арцёма Сарокіна распачнуць судзіць за разгалошванне інфармацыі аб стане Рамана Бандарэнкі. Працэс будзе адбывацца ў судзе Маскоўскага раёну Менску. Але незалежныя журналісты TUT.BY, Onliner, «Камсамольскай праўды» ў Беларусі», БелаПАН і Office.life на паседжанне не патрапяць.

«Ваша заяўка на акрэдытацыю адхіленая», – паведаміла памочнік старшыні суда Маскоўскага раёну Марыя Грышанкова.

Прадстаўніца суда распавяла, што ў залю суда не зможа патрапіць вялікая колькасць людзей праз каронавірус. Таму ўжо загадзя суд акрэдытаваў «дастатковую колькасць СМІ, каб забяспечыць галоснасць судовага паседжання».

Раней незалежным журналістам не далі магчымасць патрапіць на суды над Кацярынай Андрэевай і Дар’яй Чульцовай, а таксама на працэс над Віктарам Бабарыкам. У залю пусцілі толькі прадстаўнікоў дзяржтэлебачання і некаторых расейскіх журналістаў.

Hавiны
Суддзя, якая дала журналісткам «Белсату» 2 гады пазбаўлення волі, – адна з лідарак суворых прысудаў
2021.02.18 11:25

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў