МЗС Польшчы заклікае Менск спыніць ціск на журналістаў і вызваліць палітвязняў


Міністэрства замежных справаў Польшчы адрэагавала на прысуд журналісткам «Белсату» Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай. Дыпламаты ў Польшчы заклікаюць улады ў Беларусі спыніць ціск на сваіх грамадзянаў.

Міністэрства замежных справаў Польшчы пракаментавала «Белсату» сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі. Дыпламаты ў Польшчы заклікаюць улады ў Беларусі спыніць ціск і пераслед грамадзянаў краіны.

Чацвёрты дзень суда над журналісткамі Белсату. Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай вынеслі прысуд. Ім прысудзілі два гады ў калоніі агульнага рэжыму. Менск, Беларусь. 18 лютага 2021 году.
Фота: АВ / Белсат

«Улады Беларусі шмат месяцаў змагаліся з незалежнымі СМІ. Паводле звестак, апублікаваных у справаздачы Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, у перыяд з 9 жніўня да 20 снежня мінулага год арыштавалі 384 журналісты, 80 асудзілі і 62 перажылі гвалт. Прысуд у чацвер па справе журналістак «Белсату» Кацярыны Андрэевай і Дарʼі Чульцовай, якіх пакаралі за інтэрнэт-рэпартаж пра сустрэчу, прысвечаную памяці Рамана Бандарэнкі, якога збілі да смерці, зʼяўляецца сумнай і страшнай кульмінацыяй гэтых працэсаў.

Варта падкрэсліць, што «Белсат» – адзіны шанец для многіх беларусаў атрымаць доступ да інфармацыі з незалежнай крыніцы, якая не кантралюецца беларускім урадам. Ён карыстаецца вялікай рэпутацыяй сярод беларусаў і вядомы як сталы брэнд сярод партнёраў у Еўропе, якія падтрымліваюць яго дзейнасць. Таксама трэба ясна сказаць, што дзве журналісткі «Белсату» былі фактычна асуджаныя за прафесійнае выкананне сваіх журналісцкіх абавязкаў.

Менск – у апазіцыі да каштоўнасцяў дэмакратычнага свету – не разумее, што пакараныя журналісткі «Белсату», выконваючы сваю працу, не рэалізоўвалі палітыку, але паведамлялі пра гэта.

Меркаванні
Агнешка Рамашэўская-Гузы: Гэта чорны дзень у гісторыі Беларусі і «Белсату»
2021.02.18 18:40

У апошнія дні мы неаднаразова паведамлялі беларускім уладам – ​​па дыпламатычных каналах у Варшаве і Менску – што барацьба са свабоднай прэсай і вынясенне прысудаў журналістам будуць мець вельмі сурʼёзныя наступствы для стасункаў Беларусі з дэмакратычнымі дзяржавамі. Таксама ўчора намеснік міністра Марцін Пшыдач заклікаў часовага паверанага ў справах МЗС пасольства Беларусі ў Варшаве выказаць рашучы пратэст у сувязі з судом і абвешчанымі пакараннямі для журналістак «Белсату». Польшча будзе працягваць усе магчымыя захады, накіраваныя на вызваленне журналістаў і ўсіх палітычных вязняў у Беларусі.

Мы будзем працаваць з нашымі партнёрамі па ЕЗ па належным рэагаванні. Пасяджэнне Рады па замежных справах, якое адбудзецца ў наступны панядзелак, 22 лютага, стане добрай магчымасцю для такой дыскусіі і магчымых дамоўленасцяў пра тое, як узмацніць ціск на Менск, каб адысці ад палітыкі парушэння правоў чалавека.

Мы звяртаемся да ўладаў у Менску з просьбай амніставаць і вызваліць асуджаных журналістак «Белсату» і іншых журналістаў СМІ, а таксама ўсіх іншых людзей, затрыманых і незаконна асуджаных за ўдзел у мірных акцыях пратэсту».

Hавiны
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда асудзіў вырак журналісткам «Белсату» і заклікаў іх вызваліць
2021.02.18 15:29

СК belsat.eu

Стужка навінаў