Лукашэнка сказаў, што не будзе прасіць у Пуціна $ 3 млрд


Лукашэнка і Рапота.
Фота: president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка 18 лютага на сустрэчы з дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Рыгорам Рапотам пацвердзіў сустрэчу з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным. Пра гэта паведамляе сайт Лукашэнкі.

«Мы сапраўды з Пуціным даўно дамовіліся, што ў пачатку 20-х дзён лютага сустрэнемся і пагаворым пра некаторыя напрамкі нашай супрацы. Але адразу хачу сказаць: у нас, як заўсёды ў Расеі бывае, некаторыя падхопяць пагалоску, і вось, «Лукашэнка прыедзе аж $ 3 млрд прасіць». Не, я не еду туды чагосьці прасіць», – падкрэсліў ён.

Паводле яго, «гэтыя лібералы ў Расеі адсталі ад адчувальных пытанняў, якія мы абмяркоўваем. Мы нічога не збіраемся прасіць».

Лукашэнка таксама заявіў, што падчас візіту плануе сустрэцца з намеснікам старшыні Савету бяспекі РФ Дзмітрыем Мядзведзевым, каб абмеркаваць «самыя актуальныя пытанні, якія нас сёння хвалююць».

Hавiны
«Можа, яны скажуць, што мала гэтай інтэграцыі». Лукашэнка распавёў пра планы адносна Расеі
2021.02.11 13:06

Раней расейскае выданне «Коммерсантъ» паведаміла, што Лукашэнка і Пуцін амаль дамовіліся пра новы крэдыт дзейным уладам Беларусі. Кажуць, што беларускі бок хацеў бы атрымаць $ 3–3,5 млрд.

Крыніцы расейскага выдання адзначаюць, што прынцыпова ўжо ўсё вырашана, а адсоткі, тэрміны і памер сумы абмяркоўваюцца. Сама сустрэча можа адбыцца 22 ці 25 лютага ў Сочы.

Hавiны
Макей распавёў, калі Лукашэнка будзе прасіць у Пуціна $ 3,5 млрд
2021.02.12 13:59

Міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей распавёў, што падчас сустрэчы «на парадку дня будуць і канкрэтныя пытанні, звязаныя з далейшым паглыбленнем інтэграцыі паміж нашымі дзяржавамі».

Між тым прэс-сакратар кіраўніка расейскай дзяржавы Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што пакуль заўчасна казаць пра тэмы, якія будуць абмяркоўвацца падчас візіту.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў