БАЖ патрабуе вызваліць Дар’ю Чульцову і Кацярыну Андрэеву


Вынясенне выраку Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай. Ім прысудзілі два гады ў калоніі агульнага рэжыму. 18 лютага 2021 года. Менск, Беларусь

Беларуская асацыяцыі журналістаў рашуча асуджае рашэнне суда ў справе журналістак каналу «Белсат» Дар’і Чульцовай і Кацярыны Андрэевай. Пра гэта гаворыцца ў адпаведнай заяве БАЖ.

«Мы лічым прысуд палітычна матываваным, яго мэта – застрашыць усіх працаўнікоў медыяў, каб яны не выконвалі сваіх прафесійных абавязкаў у асвятленні грамадска значных падзеяў у краіне, што, па сутнасці, вядзе да забароны на прафесію», – гаворыцца ў заяве.

БАЖ звяртае ўвагу, што свабода выказвання меркавання і права на распаўсюд інфармацыі гарантаваныя Канстытуцыяй Беларусі і міжнародна-прававымі абавязкамі дзяржавы (у прыватнасці Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах).

Беларуская асацыяцыя журналістаў патрабуе перагледзець судовую пастанову ў справе Дар’і Чульцовай і Кацярыны Андрэевай, вызваліць іх з-пад варты і спыніць пераслед журналістаў ды медыяў у краіне.

БАЖ таксама заклікае беларускую і міжнародную грамадскасць падтрымаць гэтыя патрабаванні.

Hавiны
Сястра Рамана Бандарэнкі аб прысудзе журналісткам «Белсату»: Я ў шоку
2021.02.18 11:04

Сёння ў судзе Фрунзенскага раёну Менску скончылі разглядаць крымінальную справу ў дачыненні нашых каляжанак Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай. Суддзя Наталля Бугук агучыла вырак: два гады ў калоніі агульнага рэжыму. Столькі, колькі прасіў пракурор.

Кацярыну Андрэеву і Дарʼю Чульцову абвінавацілі ў тым, што яны нібыта бралі актыўны ўдзел і нават кіравалі «групавымі дзеяннямі, што груба парушаюць грамадскі парадак», якія пацягнулі за сабою парушэнне працы грамадскага транспарту. Следства сцвярджала, што стрым журналістак з пратэставай акцыі 15 лістапада нібыта пацягнуў за сабою прыпыненне руху 13 аўтобусных маршрутаў, трох тралейбусных і трох трамвайных (хаця большасць з гэтых маршрутаў наагул не маюць дачынення да плошчы Пераменаў, дзе іх затрымалі).

МГ belsat.eu

Стужка навінаў