Адвакат Зікрацкі: «Прысуд абсалютна незаконны»


Абаронца Сяргей Зікрацкі пракаментаваў вырак Андрэевай і Чульцовай.

– Мы лічым, што прысуд абсалютна незаконны, неабгрунтаваны. Па-першае, з-за таго, што любыя акцыя, якія праходзілі пасля выбараў, гэта былі мірныя акцыі і ўвогуле такія мірныя акцыі не прыцягваюцца да крымінальнай адказнасці. Бо грамадзяне выкарыстоўваюць сваё права на мірны пратэст. У прыватнасці, да гэтай канкрэтнай сітуацыі, мы бачым, што абсурднасць сітуацыі ў тым, што журналісты проста апісвалі тое, што адбываецца на вуліцы. І мы разам чыталі тыя вытрымкі са стрыму, якія бок абвінавачвання лічыў крымінальнымі, і гэта вытрымкі, якія проста ўтрымлівалі апісанне таго, што адбываецца. Тут ёсць і парушэнне права грамадзянаў на мірны пратэст, і права грамадзянаў на атрыманне інфармацыі.

– Як думаеце, чаму журналісты цяпер трапілі пад такі пераслед і што мы можам зрабіць з гэтым?

– Гэта пытанне больш палітычнае, чым юрыдычнае. Таму гэтае пытанне не да мяне. Мы што можам рабіць, тое будзем рабіць, абскарджваць да таго моманту, пакуль гэта будзе магчыма.

ІК, belsat.eu

Стужка навінаў