Ва Украіне беларуская IT-кампанія адмовіла суіскальніку працу, бо ён размаўляе па-ўкраінску


Беларуская IT-кампанія Andersen People трапіла ў скандал ва Украіне. У кіеўскім офісе кампаніі ўкраінцу Багдану Мельніку адмовілі ў сумоўі, бо ён адмовіўся размаўляць па-расейску.

Пра сітуацыю паведаміў сам Багдан Мельнік на сваёй старонцы ў Facebook:

«Аказваецца, незалежна ад майго прафесійнага ўзроўню, валодання англійскай і іншых навыкаў, я не магу працаваць у кампаніі, у якой ёсць офісы ў 6 украінскіх гарадах выключна таму, што я размаўляю на ўкраінскай мове.

Упаўнаважаны па абароне дзяржаўнай мовы, топавы працадаўца ва Украіне па версіі супольнасці DOU адмовіў мне ў наступным этапе сумоўя толькі таму, што я размаўляю па-ўкраінску ў Украіне. І гэта кіеўскі офіс»,– напісаў Багдан.

Скрыншот перапіскі Багдана Мельніка з прадстаўніком кампаніі. Крыніца: Bohdan Melnyk / Facebook

Пасля гэтага сузаснавальнік кампаніі папрасіў прабачэння за дыскрымінацыю ўкраінскай мовы.

IT-кампанія Andersen People была заснаваная ў 2007 годзе ў Беларусі. Да нядаўняга часу яе галаўны офіс знаходзіўся ў Менску, але ў канцы 2020-га праз палітычныя падзеі ў Беларусі кампанія рэлацыравалася ў Кіеў.

Беларускі свет
Мастачка забрала рупар у чыноўніка і прамовіла
2022.01.18 19:30

АД, belsat.eu

Стужка навінаў