Усё-такі жывы. З’явіўся відэазварот Назарбаева, якога не бачылі з 2021 года


Першы прэзідэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў, які 5 студзеня быў адхілены сваім пераемнікам з пасады кіраўніка Савету бяспекі і не з’яўляўся на публіцы з 28 снежня 2021 года, выступіў з відэазваротам да жыхароў краіны.

У сваім звароце ён зазначыў, што мэтай студзеньскіх падзеяў «было разбурэнне цэласнасці краіны і асноваў дзяржавы».

«Гэтыя падзеі яшчэ раз паказваюць, што незалежнасць трэба пільнаваць як вока, як далікатны посуд, які патрабуе асабліва беражлівага абыходжання», – сказаў Назарбаеў, заклікаўшы «высветліць, хто арганізаваў усе гэтыя пагромы і забойствы».

Hавiны
Яшчэ два сваякі Назарбаева, зяць і пляменнік, страцілі высокія пасады ў Казахстане
2022.01.17 09:47

Першы прэзідэнт Казахстану таксама пацвердзіў пераход усёй улады да свайго пераемніка Касым-Жамарта Такаева. Паводле яго, «ніякага канфлікту ці супрацьстаяння ў эліце няма».

«Адказваючы на шматлікія звароты ў мой адрас і ў сувязі з публікацыямі ў сродках масавай інфармацыі, паведамляю, што я ў 2019 годзе перадаў паўнамоцтвы прэзідэнта Касым-Жамарту Такаеву і з таго часу з’яўляюся пенсіянерам і цяпер застаюся на заслужаным адпачынку ў сталіцы Казахстану. І нікуды не зʼязджаў», – сказаў Назарбаеў.

Заклікаў ён падтрымаць і «новую праграму рэформаў, накіраваную на павышэнне дабрабыту народу».

Hавiны
The Guardian: Назарбаеў у Казахстане і вядзе жорсткія перамовы з Такаевым за ўладу
2022.01.17 19:15

З 28 снежня мінулага года першы прэзідэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў знік з публічнай прасторы, і яго месцазнаходжанне было не вядомае. Выказваліся меркаванні, што ён збег з краіны або цяжка хворы ці нават памёр. Брытанскае выданне The Guardian паведаміла, што насамрэч Назарбаеў застаўся ў краіне і вёў «жорсткія перамовы» з Такаевым аб пераразмеркаванні актываў.

Тым часам ягоныя сваякі працягвалі губляць актывы ў краіне.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў