Праз вецер у Беларусі без святла заставаліся больш як 900 населеных пунктаў


У Беларусі за 17 студзеня і ноч 18-га перыядычна парушалася электразабеспячэнне 941 населенага пункту. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве надзвычайных сітуацыяў.

Найбольш адключэнняў было ў Менскай (387) і Гарадзенскай вобласцях (217). На Віцебшчыне без святла заставалася 167 населеных пунктаў, на Гомельшчыне – 93, на Магілёўшчыне – 58, а на Берасцейшчыне – 19.

Па стане на 6:00 18 студзеня без электразабеспячэння заставаліся 65 населеных пунктаў.

Hавiны
У Беларусі захоўваецца штармавое папярэджанне
2022.01.18 08:58

Таксама з прычыны моцнага ветру з парывамі да 27 м/с зафіксаваны 38 выпадкаў падзення дрэў, якімі былі пашкоджаныя тры аўтамабілі.

Па ўдакладненых звестак ад моцнага ветру 14 студзеня пацярпелі 982 населеныя пункты, разбураны 1 склад і дахі 678 жылых дамоў, 125 аб’ектаў сацкультбыту, 36 вытворчых і 1714 сельскагаспадарчых будынкаў.

Hавiны
Наступствы шторму ў Беларусі: падзенне навагодніх ялінак і перакуленыя прыпынкі
2022.01.14 20:25

МГ belsat.eu

Стужка навінаў