«Гэта мы зробім». Лукашэнка заявіў, што прыме новую Канстытуцыю нават насуперак народу

На нарадзе 18 студзеня Аляксандр Лукашэнка расказаў, як у Беларусі плануюць змяняць Канстытуцыю.

«Два варыянты: або народ прымае змяненні да гэтай Канстытуцыі, і ў нас з’яўляецца абноўленая Канстытуцыя, або ён адхіляе гэтыя прапановы, і ў нас застаецца старая Канстытуцыя. У гэтым увесь адказ на пытанне, каму гэта выгадна і каму гэта трэба», – сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка, 18 студзеня. Фота: Прэс-служба Лукашэнкі

Пры гэтым Лукашэнка прызнаўся, што яму «гэты працэс абсалютна не патрэбны» і ў яго «нават пасядзець дзесьці ўдома, перахварэць і гэтак далей няма магчымасці». Нагадаем, што раней неаднаразова выказваліся меркаванні, што за ідэяй зменаў Канстытуцыі ў Беларусі стаіць Расея.

Грызлоў паабяцаў «шматпланавую» падтрымку Лукашэнкі і назваў прыярытэты інтэграцыі

Але ўсё ж, паводле яго, трэба «прыняць Канстытуцыю, змяніць законы, прывесці ў адпаведнасць з Канстытуцыяй».

«Гэта мы зробім, гэта не праблема. Мы гэта будзем рабіць, каб усе ведалі, з цяперашнім парламентам, з вамі, з цяперашнімі спецыялістамі. Мы не будзем шукаць недзе «за бугром», і дамарослых у тым ліку, спецыялістаў для таго, каб прывесці да лагічнага заканчэння канстытуцыйны працэс», – адзначыў ён.

Між тым дагэтуль так і не названая дата канстытуцыйнага рэферэндуму. Раней заяўлялася, што ён пройдзе ў лютым, а значыць да заканчэння тэрміну засталося трошкі больш за месяц. Таксама ў лютым запланаваныя супольныя беларуска-расейскія вучэнні ў Беларусі.

Два дывізіёны С-400 і 12 знішчальнікаў Су-35. У Мінабароны паведамілі, якія войскі Расея перакідвае ў Беларусь

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны