Два дывізіёны С-400 і 12 знішчальнікаў Су-35. У Мінабароны паведамілі, якія войскі Расея перакідвае ў Беларусь


Вайсковыя ведамствы Беларусі ды Расеі 18 студзеня раскрылі падрабязнасці прыбыцця ў нашу краіну расейскіх войскаў. Паводле іх, у час, калі на Захадзе не выключаюць агрэсіі РФ супраць Украіны, а ў Беларусі мусіць прайсці рэферэндум, запланаваныя супольныя вучэнні.

Брыфінг Мінабароны Беларусі.
Фота: Министерство обороны Республики Беларусь / Telegram

Гэтак, памочнік міністра абароны ў пытаннях міжнароднай вайсковай супрацы Алег Воінаў на брыфінгу для замежных вайсковых аташэ заявіў аб праверцы ў лютым на тэрыторыі Беларусі сілаў рэагавання «Саюзнай дзяржавы». Паводле яго, праверка пройдзе ў два этапы.

Hавiны
У Беларусь прыбываюць расейскія вайскоўцы
2022.01.17 19:59

Да 9 лютага плануецца адпрацаваць пытанні перадыслакацыі і стварэння ў кароткія тэрміны груповак войскаў на пагражальных напрамках, аховы і абароны важных аб’ектаў, аховы мяжы ў паветры, ацэнкі гатовасці і здольнасці дзяжурных па СПА сіл і сродкаў.

Затым з 10 па 20 лютага пройдуць сумесныя вучэнні «Саюзная рашучасць – 2022», падчас якіх плануюць адпрацаваць:

  • пранікненне ў Беларусь узброеных групаў, перакрыцце каналаў дастаўкі зброі, боепрыпасаў і іншых сродкаў, якія могуць выкарыстоўвацца для дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне з заняццем прызначаных рубяжоў і абсталяваннем блокпастоў;
  • пошук, блакаванне і знішчэнне незаконных узброеных фарміраванняў і дыверсійна-разведвальных груп суперніка;
  • арганізацыю ўзаемадзеяння і ўсебаковага забеспячэння і іншыя пытанні.
Глабальнае пытанне
Беларусаў рыхтуюць да вайны з Украінай
2022.01.18 11:18

Практычныя дзеянні пройдуць на палігонах «Абуз-Лясноўскі», «Асіповіцкі», «Берасцейкі», «Гожскі» і «Даманаўскі», аэрадромах Баранавічы, Лунінец, Ліда, Мачулішчы, а таксама на асобных участках мясцовасці.

Што кажуць у Расеі?

У сваю чаргу намеснік міністра абароны РФ Аляксандр Фамін заявіў, што вайскоўцы Беларусі ды Расеі разглядаюць сітуацыю, калі для гарантаванага забеспячэння бяспекі спатрэбіцца прыцягнуць увесь вайсковы патэнцыял дзвюх краін, перадае ТАСС.

Паводле яго, «можа скласціся такая абстаноўка, калі сіл і сродкаў рэгіянальнай групоўкі будзе недастаткова». Таму ў Беларусь перакідваюць частку органаў кіравання і падраздзяленняў Усходняй ваеннай акругі. Таксама ў нашу краіну скіраваныя два дывізіёны зенітных ракетных сістэмаў С-400 і 12 знішчальнікаў Су-35.

«Галоўным вынікам праводзімых мерапрыемстваў стане ацэнка здольнасці органаў ваеннага кіравання і войскаў (сіл) выканаць задачы па забеспячэнню ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы», – сказаў Фамін.

Аналітыка
«Лукашэнка прывык гуляць з агнём». Што стаіць за планамі правесці расейска-беларускія вучэнні на мяжы з Украінай і ЕЗ
2022.01.17 18:18

Важна падкрэсліць, што ў адрозненне ад манеўраў «Захад-2021» гаворка ідзе пра пазапланавыя вучэнні – Лукашэнка кажа, што яны з Пуціным дамовіліся іх правесці ў снежні. Гэтыя вучэнні адбудуцца ва ўмовах магчымага маштабнага ўварвання расейскай арміі ва Украіну, якое абмяркоўваецца сусветнымі медыямі ўжо некалькі месяцаў.

Цягам лістапада 2021 года ў шэрагу аўтарытэтных заходніх выданняў з’явіліся публікацыі, дзе са спасылкаю на спецслужбы даводзілася, што Расея канцэнтруе свае войскі на мяжы і плануе наступ, каб узяць пад кантроль большую частку Украіны. Кіраўнік галоўнага ўпраўлення выведкі Міністэрства абароны Украіны Кірыл Буданаў заявіў, што Расея рыхтуецца атакаваць да канца студзеня – у пачатку лютага. Прычым, паводле ўкраінскай выведкі, для ўварвання ў тым ліку можа выкарыстоўвацца тэрыторыя Беларусі. Паводле крыніцаў выдання «Bild», калі Беларусь далучыцца да ўварвання, то Расея зможа атачыць Кіеў з паўночнага ўсходу і паўночнага захаду.

У самой жа Беларусі ў лютым мае адбыцца канстытуцыйны рэферэндум.

Hавiны
Аляксандр Класкоўскі пра магчымасць наступу на Украіну з Беларусі: «Гэта неперспектыўны варыянт»
2022.01.17 22:17

МГ belsat.eu

Стужка навінаў