Беларускі амбасадар у Расеі шпіталізаваны з сардэчным прыступам


У беларускага амбасадара ў Расеі Уладзіміра Сямашкі здарыўся сардэчны прыступ. Ён шпіталізаваны, піша тэлеграм-канал Mash.

Уладзімір Сямашка.
Фота: РИА Новости

Паведамляецца, што ў нядзелю 72-гадовы Уладзімір Сямашка паскардзіўся на праблемы з сэрцам. Ціск быў падвышаны – да 180/110 і больш, што выклікала рызыку ўскладненняў. Лекары даставілі амбасадара ў шпіталь, дзякуючы чаму выключылі рызыку інсульту.

Таксама паведамляецца, што ў Сямашкі адбылося кровазліццё ў левае вока.

Шпіталізацыю пасла пацвердзілі выданню Sputnik у пасольстве.

«Цяпер пасол Беларусі ў Расеі Уладзімір Сямашка сапраўды знаходзіцца ў медустанове Масквы на абследаванні. Яго стан цалкам здавальняючы і асцярог не выклікае. У найбліжэйшыя дні пасол пачне працаваць у дыпмісіі».

У Беларусі Уладзімір Сямашка быў міністрам энергетыкі, першым намеснікам прэм’ер міністра Беларусі, у кабінеце міністраў Андрэя Кабякова – віцэ-прэмʼерам. На пасадзе пасла Рэспублікі Беларусь у Расейскай Федэрацыі ён працуе з лістапада 2018 года.

ВІДЭА
Усё-такі жывы. З’явіўся відэазварот Назарбаева, якога не бачылі з 2021 года
2022.01.18 14:16

АД, belsat.eu

Стужка навінаў