Актывістка Алена Гнаўк ужо тыдзень трымае галадоўку ў Пружанскім ІЧУ


Пенсіянерка Алена Гнаўк, якая з 11 студзеня знаходзіцца на соднях, трымае галадоўку ў ІЧУ Пружанаў. Пра гэта піша дачка жанчыны ў сацсетках.

Алена Гнаўк у вёсцы Ткачы.
Фота: belsat.eu

Паведамляецца, што галадае 64-гадовая жанчына ўжо тыдзень, стан яе здароўя пагоршыўся – у суботу ёй выклікалі хуткую дапамогу.

«Я ведаю, што калі б яна магла нам перадаць вестачку, то супакоіла б нас, сказаўшы, што ведае як галадаць правільна (яна практыкавала лячэбнае галаданне). Калі яе пасадзілі першы раз, яна таксама трымала галадоўку, каля 5 дзён, з-за кепскіх умоваў утрымання ў ізалятары. Вельмі трывожна за яе», – напісана на старонцы Алены Гнаўк ад імя дзяцей.

Раней сваякі паведамілі «Белсату», што па загадзе кіраўніка пружанскага РАУС ёй забаронена атрымліваць перадачы, пісаць і чытаць.

На мінулым тыдні пенсіянерка Алена Гнаўк атрымала 15 содняў арышту за парушэнне рэжыму адбывання «хатняй хіміі». Тэрмін утрымання Гнаўк пад вартай скончыцца 25 студзеня.

Нагадаем, што паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу пенсіянерка асуджаная на тры гады «хатняй хіміі».

Беларус беларусу
«Багінская з Берасцейшчыны», печ і беларуская салідарнасць
2021.08.18 13:50

АД, belsat.eu

Стужка навінаў