Вадзім Гліннік: Каложу трэба захаваць як гістарычны дакумент


Гісторыкі просяць міністра культуры Паўла Латушку перагледзець праект рэканструкцыі Каложскай царквы, што ў Горадні.

Каложская царква – помнік архітэктуры ХІІ ст. Пасля паводкі ў сярэдзіне XIX ст. частка мураванага будынку абвалілася ў Нёман. Яе замянілі драўлянай, якую аўтары праекту рэстаўрацыі хочуць разбурыць, каб дарабіць бажніцу з сучасных матэрыялаў.

Такія планы непакояць адмыслоўцаў. “Рэстаўрацыя” можа паставіць пад пытанне месца помніку архітэктуры ў Спісе сусветнай спадчыны UNESCO.

“На сёння нашая інфраструктура, як будаўнічая, так і рэстаўрацыйная, не гатовая да аперацыі такой складанасці”, – кажа архітэктар Вадзім Гліннік, які прафесіяй рэстаўратара авалодаў у Італіі.

Днямі Таварыства беларускай школы арганізавала ў Горадні грамадскія слуханні, вынікам якіх стаў ліст гісторыкаў да міністра культуры. Прадстаўнікі ўладаў і Праваслаўнай царквы на слуханні не прыйшлі.

belsat.eu

Стужка навінаў