Уладзімір Някляеў падпісаў пагадненне з катом Барсікам


Лідар кампаніі “Гавары праўду”, які збіраецца балатавацца на прэзідэнцкіх выбарах, падпісаў мемарандум аб паразуменні паміж людзьмі і “ўсімі свойскімі і бяздомнымі жывёлінамі”.

Ад імя жывёлінаў свой “подпіс” – адбітак абмакнутай у атрамант лапы – паставіў кот Барсік. Бакі дамовіліся забыцца на ўсе крыўды, нанесеныя прадстаўнікамі аднаго роду іншаму.

У адным з нядаўніх інтэрв’ю паэт Уладзімір Някляеў прызнаўся, што ён у дзяцінстве забіў ката. Увесь працэс ён падрабязна апісаў у адным з літаратурных твораў. У сувязі з гэтым Беларуская партыя зялёных заклікала Цэнтрвыбаркам не рэгістраваць Някляева ў якасці кандыдата.

Падпісаўшы мемарандум, палітык паабяцаў, што будзе дамагацца, каб у Беларусі прынялі Закон аб абароне жывёлы, гуманізавалі адлоў і ўтрыманне бадзяжных катоў і сабакаў, пабудавалі для іх прытулкі ды гатэлі, палепшылі якасць кармоў і знізілі на іх кошт.

belsat.eu

Стужка навінаў