173-і дзень пратэстаў: суды, Статкевіч і пратаколы за сцягі


Паслявыбарчыя пратэсты ў Беларусі працягваюцца 173-і дзень. «Белсат» сабраў галоўныя падзеі дня.

Марына Адамовіч.
Фота: АВ / Белсат

Палітык Мікалай Статкевіч – адзін з 220 беларускіх палітвязняў, якія апынуліся ў турме падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. Лідар партыі «Народная грамада» зняволены паводле крымінальнай справы аб арганізацыі масавых беспарадкаў. За гады прэзідэнцтва Лукашэнкі Мікалай Статкевіч мае ўжо чацвёртую крымінальную справу і з рознымі перапынкамі адбыў каля 8 гадоў турмы. Як і ў мінулыя гады, удома палітыка чакае жонка Марына Адамовіч.

Гісторыі
«Уся мужчынская праца была на Міколу». Як Марына, сабака, трое катоў і сінічкі чакаюць Міколу Статкевіча
2021.01.28 07:50

Суды

28 студзеня ў судзе Кастрычніцкага раёну Магілёва працягнуўся разгляд крымінальнай справы былога дырэктара магілёўскай абласной дырэкцыі «Белгазпрамбанку» Сяргея Кармызава. Але журналістаў, якія асвятлялі гэты судовы працэс, на паседжанне не пусцілі.

Hавiны
Міліцыя не пусціла журналістаў на адкрыты суд над экс-кіраўніком магілёўскага філіялу «Белгазпрамбанку»
2021.01.28 15:13

 

28 студзеня, адбылося апошняе паседжанне суда над студэнтам Арцёмам Вінакуравым. Хлопцу інкрымінуюць артыкул 342 КК («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак»). Дзяржаўны абвінаваўца патрабуе пакараць Арцёма трыма гадамі абмежавання волі. 26 кастрычніка Арцём зайшоў у аўдыторыю, дзе вёў заняткі дэкан Леанід Шылін, і заклікаў студэнтаў далучыцца да страйку. 28 кастрычніка Вінакурава затрымалі, Следчы камітэт распачаў крымінальную справу. На судовых паседжаннях выкладчыкі і студэнты падтрымлівалі Арцёма. Аднагрупнікі адклікаюцца пра яго як пра добрага чалавека, які заўсёды быў гатовы прыйсці на дапамогу.

Hавiны
Пракурор патрабуе 3 гады для Арцёма Вінакурава, якога ўжо прызналі палітычным вязнем
2021.01.28 13:06

У судзе Заводскага раёну Менску адбываецца паседжанне ў справе 19-гадовай Рэнаты Смірновай. Дзяўчыну вінавацяць паводле артыкулу 342 КК («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»). Рэнаце Смірновай пагражае да трох гадоў пазбаўлення свабоды. Згодна з матэрыяламі справы, Рэната Смірнова груба парушыла грамадскі парадак на праспекце Незалежнасці: доўга пляскала ў далоні, крычала лозунгі і стаяла ў счэпцы. А таксама блакавала рух транспарту шляхам выхаду на дарогу, такім чынам стварыла перашкоду для руху грамадскага транспарту (праспект Незалежнасці 95а).

Абноўлена
У Менску судзяць 19-гадовую дзяўчыну за блакаванне дарогі
2021.01.28 11:55

 

У судзе Савецкага раёну Менску судзяць паводле артыкулу 23.34 жонку ўладальніка крамы сувеніраў «Мой модны кут» Алену Есіпёнак. У часе суда затрымалі і ейнага мужа Валерыя.

Hавiны
Уладальніка крамы «Мой модны кут» затрымалі на судзе жонкі
2021.01.28 12:36

 

Адвакаты Віктара Бабарыкі просяць Вярхоўны Суд накіраваць справу на разгляд у суд ніжэйшай інстанцыі, каб была магчымасць абскардзіць вырак. Як распавялі адвакаты экс-кандыдата на прэзідэнцтва Дзмітрый Лаеўскі і Наталля Мацкевіч, цяпер справа Віктара Бабарыкі – у Вярхоўным Судзе, куды яе перадалі з Генеральнай пракуратуры, а ўжо Вярхоўны Суд мае вызначыць, дзе будуць разглядаць справу:

Hавiны
Абарона Бабарыкі просіць разглядаць справу ў ніжэйшым судзе
2021.01.28 09:27

 

Пратаколы за сцягі

Надзеі ды ейнаму мужу Валеру па 36 гадоў. У іх двое дзяцей, старэйшаму – тры гады. Надзея – у дэкрэтным адпачынку, Валер працуе ў IT-сферы. У іхнай кватэры віселі два сцягі: адзін з унутранага боку пакою, другі – знутры гаўбца.

«Яшчэ ў снежні на мяне прыйшоў пратакол за гэтыя сцягі, – распавядае Надзея. – Атрымала яго ў паштовую скрыню. Чакала суда, каб патлумачыць, што гэта не пікет».

Hавiны
Cям’я з Новай Баравой двойчы атрымала пратаколы за сцягі ў кватэры – муж адседзеў содні, жонка чакае суда
2021.01.28 10:02

Латушка пра расследаванне «ByPol»

У сваім тэлеграм-канале палітык Павел Латушка пракаментаваў расследаванне «ByPol» пра смерць Рамана Бандарэнкі, якое шмат кажа пра сістэму, будаваную Лукашэнкам 26 гадоў.

«Мы бачым, які вялікі ў сістэме кадравы голад, калі зразаць стужкі па раёнах ездзяць набліжаныя: прэс-сакратар Лукашэнкі Наталля Эйсмант, сястра ейнага мужа і вядоўца навінаў Ганна Эйсмант, старшыня Федэрацыі хакею Дзмітрый Баскаў і іншыя. Усе гэтыя людзі ды іншыя, названыя ў расследаванні «ByPol», так ці інакш звязаныя з забойствам Рамана Бандарэнкі. І яны маўчаць, а справа па факце смерці так і не распачатая. Замест гэтага следчыя органы пасадзілі за краты доктара Арцёма Сарокіна і журналістку Tut.by Кацярыну Барысевіч – за тое, што яны раскрылі відавочную хлусню, што Бандарэнка нібыта меў алкаголь у крыві».

Hавiны
Павел Латушка пра расследаванне забойства Бандарэнкі: «Мы бачым, які вялікі ў сістэме кадравы голад»
2021.01.28 10:13

ІК, belsat.eu

Стужка навінаў