171-ы дзень пратэстаў. Галоўныя падзеі дня


Паслявыбарчыя пратэсты ў Беларусі працягваюцца 171 дзень. «Белсат» сабраў галоўныя падзеі дня.

У Беларусі 189 палітвязняў і ніводнай справы супраць сілавікоў

За 171 дзень гвалту, рэпрэсіяў і пераследу ў Беларусі не паўстала ніводнай справы ў дачыненні да сілавікоў. А вось грамадзянаў, якія прымалі ўдзел у мірных акцыях пратэсту судзяць кожны дзень. Сотні людзей за кратамі. Тысячы прайшлі праз суды, у тым ліку разглядаюць і крымінальныя справы. Цяпер у Беларусі 189 палітвязняў.

Аб’ектыў
2 гады «хіміі» за абразу Чамаданавай, суд за зламаную нагу сілавіка
2021.01.26 21:57

Пераслед за іншадумства

Да дырэктара і выдаўца берасцейскага часопісу «Бинокль» зранку 26 студзеня прыйшлі супрацоўнікі КДК. Сілавікі абвесцілі, што не ладзяць ператрус, але «агляд». Паводле папярэдняй інфармацыі, ён адбываецца ў межах крымінальнай справы праз няплату падаткаў у асабліва буйным памеры. Па выніках агляду забралі кампутары.

Галоўны інфекцыяніст Менску Мікіта Салавей апублікаваў у сваім Facebook спіс медыкаў, якіх затрымалі або пакаралі за апошні тыдзень. Раней Мікіта Салавей стаў сябрам Каардынацыйнай рады.

Праз дзень пасля гэтага допісу стала вядома, што Мікіта Салавей больш не займае пасаду галоўнага пазаштатнага інфекцыяніста Менску, паведамляе TUT.by. На гэтую пасаду прызначылі намесніка галоўнага лекара Менскай інфекцыйнай больніцы Святаслава Вельгіна.

Амністыя ад Васкрасенскага

«Круглы стол дэмакратычных сілаў» мае намер звярнуцца на Усебеларускім народным сходзе да дэпутатаў з прапановаю прыняць Закон аб амністыі. На думку Юрыя Васкрасенскага, які ўзначальвае «Круглы стол», гэта стане сімвалам палітычнай перазагрузкі стасункаў уладаў і грамадства. Установа таксама прапануе і спіс вязняў для амністыі, сярод якіх ёсць сам Васкрасенскі.

Імёны Віктара і Эдуарда Бабарыкаў стаяць побач. На мінулым тыдні справу топ-менеджараў «Белгазпрамбанку», які ўзначальваў Бабарыка-старэйшы, накіравалі ў суд. Сярод падазраваных прызнаць віну адмовіўся толькі ён. Таксама ў спісе і каардынатарка ягонага штабу Марыя Калеснікава.

Hавiны
«Круглы стол» Васкрасенскага апублікаваў спіс вязняў, якіх прапаноўвае амніставаць
2021.01.26 16:17

Нядаўна Васкрасенскі вінаваціў у хлусні Сяргея Ціханоўскага. Тым не менш у ягоным спісе блогер прысутнічае. Як і Мікалай Статкевіч з Паўлам Севярынцам, якія таксама апынуліся за кратамі яшчэ да выбараў.

«Круглы стол дэмакратычных сілаў» прапаноўвае вызваліць і журналістак «Белсату» Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову, якія застаюцца за кратамі з 15 лістапада за асвятленне падзеяў на плошчы Пераменаў. У спісе і аўтарка TUT.BY Кацярына Барысевіч.

Агулам у спісе 213 прозвішчаў, і спіс дапаўняецца.

Лагер для мітынгоўцаў

Радыё «Свабода» апублікавала фотаздымкі лагеру для пратэстоўцаў каля Слуцку. Будаваць яго пачалі 10 жніўня. 12 жніўня ЛПП № 3 абсталявалі для ўтрымання грамадзян пад ваенізаванай аховай.

Вайскоўцы ў лагеры
Фота: «Радыё Свабода»
Імаверны лагер для пратэстоўцаў пад Слуцкам.
Фота: «Радыё Свабода»

Унутры лагеру аховай займаліся супрацоўнікі Дэпартаменту выканання пакаранняў з сабакамі. Аховай перыметру і прылеглага лесу займаліся вайскоўцы, падначаленыя Мінабароны. Тэрыторыю рыхтавалі да прыёму каля 2000 чалавек. Арыштантаў прывезлі 14 жніўня, а ўжо 15-га пачалі масава вызваляць. Лагер пасля хутка разабралі. Цяпер ЛПП функцыянуе ў штатным рэжыме.

Hавiны
Правакатарка з пікету Ціханоўскага распавяла некаторыя падрабязнасці інцыдэнту ў Горадні
2021.01.26 18:06

СК belsat.eu

Стужка навінаў