17 жніўня Беларусь пачынае вайсковыя вучэнні ля мяжы з Літвой

17 жніўня Міністэрства абароны Беларусі правядзе шэраг тактычных вучэнняў з батарэямі рэактыўных дывізіёнаў з высоўваннем на ўчастак мясцовасці паблізу Астраўца, палігоны «Гожскі» і «Нёман».

Вучэнні каля беларуска-літоўскай мяжы пройдуць па 20 жніўня, паведамілі ў міністэрстве.

Падраздзяленні ракетных войскаў і артылерыі заступяць на баявое дзяжурства па прызначаных аб’ектах (мэтах).

На фота беларуска-брытанскія вучэнні

Падраздзялення 147, 1146 і 740 зенітных ракетных палкоў высунуліся ў прызначаныя раёны і заступілі на баявое дзяжурства па супрацьпаветранай абароне ў рамках аховы паветранай дзяржаўнай мяжы Беларусі.

103 паветрана-дэсантная брыгада на палігоне «Гожскі» сумесна з памежнікамі адпрацуе пытанні ўзмацнення участкаў дзяржаўнай мяжы.

Таксама на «Абуз-Лясноўскім» і «Гожскім» палігонах пройдуць планавыя заняткі па баявой падрыхтоўцы з баявой стральбой з асобнымі танкавымі і механізаванымі батальёнамі 6 і 11 асобных механізаваных брыгад.

У НАТА і АДКБ пракаментавалі заявы Лукашэнкі

Зараз войскі займаюць раёны па вучэнні на палігонах і ўчастках мясцовасці, завяршаюць іх фартыфікацыйнае абсталяванне і рыхтуюцца выканаць вучэбна-баявыя задачы.

МГ belsat.eu

Тэгі:

Hавiны