17 школьнікаў – у больніцы. Па факце масавага атручвання ў менскай школе ўзбуджаная крымінальная справа


Па медычную дапамогу ўчора, 20 лістапада, па афіцыйным дадзеным, звярнуліся 174 школьніка СШ №61 Менску. Раней паведамлялася, што такіх выпадкаў было 280.

Стан шпіталяваных вучняў на раніцу 21 лістапада – стабільны. 17 дзяцей знаходзяцца ў больніцы.

Фота: ТК / Белсат

Сёння частка школьнікаў пасля агляду, магчыма, будзе выпісаная. Сёння ж будуць тэлефанаваць вучням, каб удакладніць і максімальна выявіць магчымыя скаргі.

Па факце атручвання школьнікаў 2о лістапада ў Менску ўзбудзілі крымінальную справу па ч.1 арт. 336 (парушэнне санітарна-эпідэміялагічных, гігіенічных патрабаванняў і працэдур або санітарных нормаў і правілаў, гігіенічных нарматываў, што пацягнула па неасцярожнасці атручванне людзей) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Прызначаны шэраг экспертных даследаванняў. Следча-аператыўнай групай апытваюцца працаўнікі і вучні. Вынятыя інгрэдыенты, з якіх рыхтаваліся стравы, вывучаюцца накладныя дастаўнікаў прадуктаў і тэхналагічная дакументацыя.

AB, belsat.eu

Стужка навінаў