17 гадоў таму зніклі Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі (глядзіце дак.фільм)


Дагэтуль невядома, куды зніклі вядомы беларускі палітык і бізнесовец.

Увечары 16 снежня 1999 года Віктар Ганчар, які спачатку быў у камандзе Аляксандра Лукашэнкі і дапамог яму прыйсці да ўлады, а пасля сышоў у апазіцыю, разам з сябрам Анатолем Красоўскім, паехалі ў лазню, што знаходзіцца па адрасе Фабрычная, 20 у Менску. А 22:35 іх пабачылі апошні раз, калі яны селі ў аўта «Jeep Cherokee», што належаў Красоўскаму.

Фільм «Банда» пра знікненні апанентаў улады ў Беларусі

Шмат хто з прадстаўнікоў апазіцыі, як сваякі зніклых і міжнародная супольнасць мяркуюць, што Віктар Ганчар ды Анатоль Красоўскі былі выкрадзеныя паводле палітычных матываў.

Следства таксама кажа пра выкраданне палітыка і бізнесоўца, але сцвярджае, што не знайшло тых, хто здзейсніў гэтае злачынства.

Глядзіце таксама >>> «Ці памятаеце Віктара Ганчара?» (апытанка)

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў