У дэлегатаў платформы «Сход» адбываюцца ператрусы


КДБ чыніць ператрусы ў дэлегатаў платформы «Сход», якую ўчора прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем». Пра гэта стала вядома ад кіраўніцы прэс-службы «Сходу» Ганны Краўчанкі.

Вядома пра ператрусы ў пяцёх дэлегатаў, яшчэ трое не выходзяць на сувязь, а яшчэ ад двух пачалі прыходзіць паведамленні пра намер выйсці з арганізацыі, бо яна стала «вельмі таксічнай і бескарыснаю для грамадства».

«Аднаго [дэлегата] ўжо адпусцілі пад падпіску пра неразгалашэнне і з пастановаю выйсці са «Сходу», – распавяла Ганна Краўчанка.

«Сход» – гэта лічбавая платформа, якая дазваляе беларусам вылучаць і абіраць сваіх прадстаўнікоў, каб «адстойваць інтарэсы ў нацыянальным дыялогу».

Hавiны
КДБ назвала «экстрэмісцкім фармаваннем» платформу «Сход»
2021.12.16 16:19

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў