Польшча пацвердзіла знікненне вайскоўца на мяжы


У чацвер у раёне Нараўка – Сямёнаўка – Сямёнаўскае вадасховішча знік жаўнер 11-га артылерыйскага палка. Была разгорнутая пошукавая аперацыя, паведамляе 16Dywizja.

Жаўнер Эміль Ч.
Фота: gpk.gov.by

У прэс-службе дывізіі кажуць, што жаўнер пакінуў пісталет у частцы, перайшоў на беларускі бок і быў затрыманы ў прымежнай зоне. Калегі ахарактарызавалі ўцекача як праблемнага. Да канца службы заставалася некалькі дзён.

Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі сцвярджае, што польскі вайсковец папрасіў палітычнага прытулку ў Беларусі.

Як сцвярджаюць ва ўстанове, жаўнер зрабіў гэта «ў сувязі з нязгодаю з палітыкаю Польшчы адносна міграцыйнага крызісу і практыкаю негуманнага абыходжання з мігрантамі».

Польскі міністр абароны Мар’юш Блашчак напісаў у Twitter, што зніклы вайсковец (той, які, імаверна, папрасіў прытулку ў Беларусі) меў праблемы з законам і звольніўся з войска.

Паводле Блашчака, гэты жаўнер наагул не павінен быў несці службу на мяжы.

МГМ belsat.eu

Стужка навінаў