Палітвязень і рок-музыка Ігар Банцэр выйшаў на волю


Ігар Банцэр, музыка, актывіст, журналіст. Горадня, Беларусь. 15 траўня 2021 года.
Фота: МК / Белсат

Ігар Банцэр быў асуджаны на 1,5 года «хіміі», сёння скончыўся тэрмін зняволення, паведамляе «Вясна».

Апошнія 22 дні перад вызваленнем Ігара трымалі ў карцары.

Ігар Банцэр – рок-музыка з Горадні, лідар панк-гурта «Mister X», актывіст.

Быў затрыманы 20 кастрычніка 2020 года за правядзенне перформансу ў выглядзе танцу без штаноў перад міліцэйскім аўтамабілем. Гэтыя дзеянні былі кваліфікаваныя органамі следства як здзяйсненне хуліганства. Суддзя Наталля Козел прызначыла Банцэру 1,5 года абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову.

Пазней палітзняволенаму Ігару Банцэру змянілі рэжым з «хіміі» на папраўчую калонію: 29 верасня яго асудзілі да 1 месяца і 25 дзён калоніі, дзе ён не раз трапляў у карцар.

Артыкулы
Гарадзенскі музыка Ігар Банцэр прабудзе ў карцары да дня свайго вызвалення
2021.12.16 13:17

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў