Эдуарда Пальчыса пакаралі 13 гадамі калоніі


Эдуарда Пальчыса пакаралі 13 гадамі калоніі, паведамляе Mediazona.by, суд праходзіў у закрытым рэжыме.

Эдуарда Пальчыса затрымалі 27 верасня 2020 года. Перад затрыманнем блогер не жыў у сябе ўдома ў Лідзе – з моманту, як 15 чэрвеня атрымаў 15 содняў арышту за нібыта ўдзел у акцыі Сяргея Ціханоўскага на Камароўцы. У выходныя Эдуард планаваў пакінуць краіну, але не прыйшоў у дамоўлены час да кіроўцы, які меўся даставіць блогера да мяжы. Знайшоўся Пальчыс у няволі: спачатку яму далі 30 содняў адміністратыўнага арышту, але не вызвалілі, распачаўшы крымінальную справу.

Эдуард Пальчис
Блогер Эдуард Пальчыс.
Фота: ІА / Белсат

Пальчыса вінавацілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

  • ч. 3 арт. 130 («Наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці і варожасці паводле прыкметы іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненыя групай асобаў, якія пацягнулі іншыя цяжкія наступствы»);
  • ч. 1 арт. 293 («Арганізацыя масавых беспарадкаў»);
  • ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак»);
  • ч. 3 арт. 361 («Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь»).

Суд праходзіў у закрытым рэжыме.

Артыкулы
Ён жа Джон Сільвер, ён жа «1863x». Хто такі Эдуард Пальчыс і за што яго судзяць
2021.12.16 15:30

АА belsat.eu

Стужка навінаў