Аўтарка расследавання пра карупцыю ў НАК: «Пытанні хабару вырашаліся ў хакейнай раздзявальні»


Журналістка «Альянсу расследавальнікаў Беларусі» і аўтарка расследавання пра хабар у Нацыянальным алімпійскім камітэце Алёна Чарняўская расказала ў студыі «Белсату», як працуе схема паралельнага рынку нерухомасці ў РБ.

«Асноўны пасыл расследавання такі: за права пабудаваць нерухомасць у цэнтры Менску людзі, увахожыя ў хакейную раздзявальню, мусілі былі пералічыць спонсарскую дапамогу ў НАК. Але яшчэ і за права пералічыць гэтую дапамогу трэба было даць хабар пэўным чыноўнікам», – патлумачыла Алёна Чарняўская.

Па словах журналісткі, каб атрымаць зямлю на нерухомасць удзельнікі схемы не заключалі дамоваў і не ўдзельнічалі ў аўкцыёнах. Усё рабілася за хабар, спонсарскую дапамогу.

«Плюс, як мы гэта назвалі, за «сацыяльную нагрузку», то бок за будаўніцтва якіх-небудзь спартовых аб’ектаў. Напрыклад, за будаўніцтва крытай лыжні за 13 млн долараў. І будаўніцтва гэтага крытага лыжнага манежу ўжо ўзгодненае», – сцвярджае аўтарка расследавання.

Аўтары расследавання кажуць пра 15 млн долараў хабару за права будаваць нерухомасць у сталіцы Беларусі ўзамен за спонсарства Нацыянальнага алімпійскага камітэту.

Алёна Чарняўская кажа пра тое, што ўсе гэтыя незаконныя схемы пачалі дзейнічаць з прыходам да ўлады сямʼі Лукашэнкі.

Шчыра кажучы
Як у Беларусі змагаюцца з карупцыяй: за хабар з двух шчупакоў – 3,5 года калоніі
2021.12.08 18:34

Журналістка запэўніла, што каманда «Альянсу расследавальнікаў Беларусі» мае шмат матэрыялу для будучых расследаванняў. Расследаванне пра карупцыю ў НАК рабілася супольна з «Кіберпартызанамі» і Беларускім фондам спартовай салідарнасці.

Цалкам размову з Алёнай Чарняўскай глядзіце ў праграме «Студыя «Белсат».

ЗК belsat.eu

 

Стужка навінаў