У Маскве за абразу Лукашэнкі затрымалі беларуса, яму пагражае дэпартацыя


У Маскве за абразу Аляксандра Лукашэнку затрымалі 40-гадовага беларуса Станіслава Ільіна, паведамляе тэлеграм-канал «Baza». Ён спрабаваў схавацца ў гатэлі.

Станіслаў Ільін. Крыніца: bazabazon/Telegram

Станіслаў Ільін трапіў у вышук у Беларусі па артыкуле 368 КК РБ («Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»). Каб пазбегнуць крымінальнага пераследу, Ільін вырашыў згубіцца ў Расеі. Ён прыехаў у Маскву і пасяліўся ў гатэль на Кажэўніцкай вуліцы.

Аднак 14 лістапада ў гатэль наляцелі паліцыянты і Ільіна затрымалі. Цяпер яму пагражае дэпартацыя і да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў Беларусі.

Hавiны
Мянчанку затрымалі за фота з маршаў, выкладзенае ў Tinder
2022.11.17 16:20

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў