Расея высылае польскую грамадзянку з дыпламатычным статусам


У Расеі затрымалі грамадзянку Польшчы з дыпламатычным статусам, нібыта, за атрыманне хабару. МЗС РФ аб’явіў яе персонай нон грата і прапанаваў пакінуць тэрыторыю Расеі на працягу тыдня. Пра гэта паведамляе Цэнтр грамадскіх сувязяў ФСБ.

Затрыманне Малгажаты Эвы Бакшнайдэр. Крыніца: ria.ru

ФСБ паведамляе, што затрыманая працуе ў міжнароднай фінансавай арганізацыі і мае дыпламатычны статус. Яна ачольвае аддзел кіраўніцтва стратэгічнага планавання і развіцця Міжнароднага банку эканамічнай супрацы. Яе імя Малгажата Эва Бакшнайдэр.

Як заяўляе ведамства, жанчына атрымала хабар памерам 20 тысяч еўраў за афармленне фіктыўных дакументаў на ўвоз алкаголю. Таксама знойдзены склад захоўвання алкаголю. Канфіскаваная яго кантрабандная партыя на суму больш за 2 млн долараў. Затрыманыя трое грамадзянаў РФ, якія маюць дачыненне да арганізацыі каналаў незаконнага ўвозу алкаголю ў Расею.

У сваю чаргу афіцыйная прадстаўніца МУС РФ Ірына Воўк паведаміла журналістам, што следчыя транспартавага ўпраўлення МУС распачалі крымінальную справу аб кантрабандзе алкаголю і збыце тавару без маркіроўкі. Абвінавачаным абралі меру стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінаў.

Hавiны
МЗС Польшчы выклікаў амбасадара Расеі
2022.11.16 04:11

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў