Кіеў паведаміў пра падаўжэнне збожжавай угоды на чатыры месяцы


Міністр інфраструктуры Украіны Аляксандр Кубракоў у сваім Facebook напісаў, што праца «збожжавага калідора» працягнутая на чатыры месяцы. Гарантамі ўгоды засталіся Турцыя і ААН.

Судна ў порце Адэсы, Украіна. 21 кастрычніка 2022 года.
Фота: Zozulia Yulii/Ukrinform/ABACA / Abaca Press / Forum

Перамовы ў Стамбуле прывялі да падаўжэння збожжавай угоды на 120 дзён, напісаў у сваім Facebook міністр інфраструктуры Украіны Аляксандр Кубракоў.

«Гарантамі ініцыятывы засталіся ААН і Турцыя. Сёння ўкраінскі сельскагаспадарчы экспарт застаецца эфектыўным інструментам процідзеяння сусветнаму харчоваму крызісу», – адзначыў міністр.

Ён удакладніў, што з 1 жніўня, калі запрацаваў «збожжавы калідор», Украіна экспартавала з трох партоў больш за 11 мільёнаў тон сельскагаспадарчай прадукцыі ў 38 краінаў. «Гэта значна, але недастаткова», – зазначыў Кубракоў і паведаміў, што Кіеў прапанаваў працягнуць угоду на год і ўнесці ў яе чацвёрты порт – мікалаеўскі. Адказу на гэтую ініцыятыву пакуль няма.

Збожжавае пагадненне было падпісанае ў Стамбуле 22 ліпеня і мусіла дзейнічаць да 19 лістапада. Яно прадугледжвае бяспечны калідор у Чорным моры для экспарту ўкраінскага збожжа і іншай сельскагаспадарчай прадукцыі з украінскіх партоў «Адэса», «Паўднёвы» і «Чарнаморск».

Аналітыка
Украінскі эксперт: У Расеі вялікі ўраджай пшаніцы, і яна гуляе на павышэнне цаны любымі спосабамі
2022.11.03 11:09

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў