У Расеі заявілі, што вакцына «Спутник V» у Беларусі паказала сваю эфектыўнасць у 96,3%


Расейскі фонд прамых інвестыцыяў прэзентаваў вынікі новага даследавання вакцыны супраць каронавірусу «Спутник V» у Беларусі. Паводле даследавання, вакцына прадэманстравала эфектыўнасць у 96,3 %.

Артыкул з аналізам эфектыўнасці «Спутник V» падчас кампаніі па вакцынацыі ў Беларусі апублікаваны на партале MedRxiv.

«Аналіз эфектыўнасці вакцыны, прыведзены ў артыкуле, ажыццяўляўся на аснове дадзеных больш за 1,2 млн чалавек, якія атрымалі абодва кампаненты прэпарата ў перыяд са студзеня па верасень 2021 года падчас кампаніі па вакцынацыі ў Беларусі. Пацверджана высокая эфектыўнасць расейскай вакцыны, у тым ліку, супраць Дэльта-варыянту каронавірусу, які дамінаваў у Беларусі з ліпеня 2021 года», – адзначаецца ў паведамленні.

Паводле даследавання пабочныя эфекты пасля вакцынацыі былі лёгкімі ці сярэднімі, а выпадкаў смерці, звязаных з вакцынацыяй, не зарэгістравана.

Інтэрв’ю
Эксперты тлумачыць, ці варта вырабляць беларускую вакцыну ад каронавіруса
2021.11.17 10:00

РР belsat.eu

Стужка навінаў