У Мазыры затрымалі жанчыну за падпіску на Zerkalo


Сёння ў Мазыры затрымалі Вольгу Кулыбу, пенсіянерку, былую старшыню праўладнага прафсаюзу НПЗ.

Прычынай яе затрымання стала падпіска на «экстрэмісцкі» акаўнт Zerkalo, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Нагадаем, суд Цэнтральнага раёну Менску ў пятніцу, 13 жніўня, прызнаў беларускае недзяржаўнае анлайн-выданне Tut.by і яго аналагі ў сацыяльных сетках і мэсэнджарах экстрэмісцкімі па запыце міністэрства ўнутраных спраў рэспублікі. Эксперты палічылі, што гэты інфармацыйны рэсурс накіраваны «на распальванне сацыяльнай варожасці або варожасці, арганізацыю і ажыццяўленне масавых беспарадкаў», заявіла тады прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава. Паводле яе слоў, рэпост інфармацыі гэтых рэсурсаў пагражае адміністрацыйнай адказнасцю.

Рашэнне суда датычыцца і Zerkalo.io – новага СМІ, запушчаным камандай Tut.by у пачатку ліпеня.

Абноўлена
ГУБАЗіК заявіў пра крымінальную адказнасць за падпіску на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы
2021.10.13 14:48

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў