Справу Паўла Белавуса адправілі на дапрацоўку


Сёння, 17 лістапада, адбыўся суд над затрыманым у панядзелак стваральнікам крамы symbal.by Паўлам Белавусам. Ягоныя пратаколы былі адпраўлены на дапрацоўку.

Як паведамляе Telegram-канал SYMBAL.BY, Белавуса вінавацілі па двух артыкулах КаАП: 19.11 ч.1 («Распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць») і 19.12 («Незаконны распаўсюд методык або іншых матэрыялаў аб спосабах вырабу выбуховых прылад і выбуховых рэчываў»). Аднак суд адправіў адміністратыўную справу Паўла на дапрацоўку ў РУУС.

Паўла Белавуса затрымалі 15 лістапада. Паводле праваабаронцаў, падставай для затрыманне стала тое, што ён перасылаў па «Белпошце» кнігу «Беларуская нацыянальная ідэя» Змітра Лукашука і Максіма Гарунова, якую 31 сакавіка 2021 году ўлады прызналі экстрэмісцкай.

Hавiны
У кнізе «Беларуская нацыянальная ідэя» знайшлі «прыкметы праяўлення экстрэмізму»
2021.03.31 19:34

РР belsat.eu

Стужка навінаў