Першы энергаблок БелАЭС зноў адключылі


Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве энергетыкі. Там сцвярджаюць, што радыяцыйны фон застаецца ў норме.

«17 лістапада 2021 года ў 10:33 першы энергаблок БелАЭС адключаны ад сеткі дзеяннем аўтаматыкі. Спецыялістамі праводзіцца дыягностыка і аналіз работы тэхналагічных сістэм. Радыяцыйны фон на АЭС і ў зоне назірання ў норме», – адзначаюць у міністэрстве.

Мінулы раз першы энергаблок БелАЭС быў адключаны 12 ліпеня, а падключаны зноў толькі 4 кастрычніка.

Hавiны
Міністэрства энергетыкі Літвы: БелАЭС уяўляе пагрозу ўсяму рэгіёну
2021.10.22 16:08

РР belsat.eu

Стужка навінаў