Памёр Сяргей Філімонаў – вядоўца культавай праграмы «Відзьмо-невідзьмо»


Сышоў з жыцця вядоўца культавай тэлепраграмы «Відзьмо-невідзьмо» Сяргей Філімонаў.

Кіраўнік Беларускай рады культуры Сяргей Будкін з спасылкай на сваякоў паведамляе ў сваім Фэйсбуку, што праз загружанасць ад кавіду, цела могуць выдаць хутчэй за ўсё толькі 19 лістапада. Месца і час развітання і пахавання пакуль невядомыя.

Паводле папярэдніх звестак, прычынай смерці Сяргея Філімонава мог стаць каронавірус.

Сяргей Філімонаў.
Фота: Сяргей Філімонаў / Facebook

Сяргей Філімонаў – адзін з сімвалаў беларускага тэлебачання 90-х і 2000-х. Ягоная беларускамоўная праграма «Відзьмо-невідзьмо», паводле сацыялагічных апытанняў, ачольвала рэйтынг папулярнасці на Беларускім тэлебачанні (БТ) у 1992–2002 гг. і ў 2002–2011 гг. – на Сталічным тэлебачанні (СТВ). Потым праграма адрадзілася на «Белсаце». У праграме абмяркоўваліся навіны кіно, музыкі ды сучаснага мастацтва

«Белсат» выказвае глыбокія спачуванні родным Сяргея Філімонава.

РР belsat.eu

Стужка навінаў