Намесніца дзяржсакратара ЗША падчас візіту ў Вільню абмяркуе сітуацыю ў Беларусі


Намесніца дзяржаўнага сакратара ЗША па пытаннях грамадзянскай бяспекі, дэмакратыі і правоў чалавека Узра Зея падчас візіту ў Вільню мае намер абмеркаваць з літоўскімі ўладамі парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. Пра гэта паведамляе golosameriki.com са спасылкай на Дзярждэпартамент.

Узра Зея 17-20 лістапада наведае Бельгію і Літву. У Вільні намесніца дзяржсакратара плануе сустрэцца з уладамі Літвы, у тым ліку з міністрам замежных спраў Габрыэлюсам Ландсбергісам і лідарамі грамадзянскай супольнасці.

«Гэтыя сустрэчы дадуць магчымасць асвятліць нашу агульную супрацу па пытаннях правоў чалавека і дэмакратыі. Знаходзячыся ў Вільні, [намеснік дзяржсакратара] таксама сустрэнецца з прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці і падкрэсліць нашую падтрымку дэмакратычных памкненняў беларускага народу», – заявілі ў Дзярждэпартаменце.

Артыкулы
ЗША разам з саюзнікамі рыхтуюць новыя санкцыі супраць Лукашэнкі
2021.11.16 09:27

РР belsat.eu

Стужка навінаў