Мэркель зноў размаўляла з Лукашэнкам


Аляксандр Лукашэнка зноў пагаварыў па тэлефоне з в.а. канцлера Нямеччыны Ангелай Мэркель, паведамляе тэлеграм-канал «Пул Первого».

Паводле праўладнага каналу, яны дамовіліся пра недапушчальнасць эскалацыі сітуацыі на мяжы, пра гуманітарную дапамогу мігрантам на межах Беларусі з Польшчай, Літвой і Латвіяй. А таксама вырашылі падтрымліваць кантакты далей.

Прэс-служба Ангелы Мэркель наступным чынам пракаментавала перамовы:

«У другой тэлефоннай размове з Аляксандрам Лукашэнкам канцлер Ангела Мэркель падкрэсліла неабходнасць пры падтрымцы Упраўлення вярхоўнага камісара Арганізацыі Абʼяднаных Нацый па справах бежанцаў і Міжнароднай арганізацыі па міграцыі, а таксама ў супрацоўніцтве з Еўрапейскай камісіяй забяспечыць гуманітарную дапамогу і магчымасці для вяртання людзей».

Папярэдняя размова Мэркель і Лукашэнка адбылася 15 лістапада і выклікаў даволі моцную рэакцыю.

Hавiны
«Не запрашэнне да дыялогу». Святлана Ціханоўская пракаментавала званок Ангелы Мэркель
2021.11.16 08:19

МГМ belsat.eu

Стужка навінаў